Міліцыя: Фатаграфаваць будынкі можна, але вас могуць забраць у пастарунак

"Падобнае патрабаванне накіравана выключна на забеспячэнне бяспекі ў краіне і заклікана павысіць пільнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у частцы прадухілення магчымых пагроз рознага характару: ад правакацый да тэрарыстычных актаў… Гаворка не ідзе пра забарону відэа-ці фотаздымкі адміністрацыйных будынкаў, а рэгулюе выключна дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў", — расказаў агенцтву БелТА начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей сілавога ведамства Канстанцін Шалькевіч.

У МУС таксама нагадалі, што пры ўзнікненні падазрэнняў, што фатограф мае дачыненне да правакацыйнай ці іншай пагрозлівай грамадскай бяспекі дзейнасці супрацоўнікі міліцыі маюць права адвезці фатографа ў пастарунак і там з ім разабрацца. Трымаць любога чалавека ў міліцыі згодна з законамі можна не больш за тры гадзіны.

Нагадаем, што пра складанасці з фатаграфаваннем адміністрацыйных будынкаў стала вядома напрыканцы лютага, калі супрацоўніка газеты “Камсамольская праўда ў Беларусі” Дзмітрыя Ласько больш за тры гадзіны пратрымалі ў Завадскім УУС за фатаграфаванне Акадэміі навук.

Чытайце таксама Што рабіць, калі міліцыя вас затрымала за фатаграфаванне будынка і Міліцыя: Нельга фатаграфаваць любыя адміністрацыйныя аб’екты!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі