Базавая велічыня павышаецца да 210 тысяч рублёў

Базавая велічыня павышаецца да 210 тысяч рублёў

З 1 студзеня ў Беларусі павышаецца памер базавай велічыні. Адпаведнае рашэнне ў снежні прыняў беларускі ўрад. З 1 студзеня 2015 года базавая велічыня складала 180 тысяч рублёў, цяпер — 210 тысяч.

Як вядома, базавая велічыня — гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных дабротаў. У нашай краіне яна ўведзена ў 2002 годзе. Базавая велічыня вызначае памер штрафаў, пошлін і г. д.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі