Вы тут

БАТЭ разграміў "Слуцк" (відэа)

fcbate.by

БАТЭ разграміў "Слуцк" — 3:0. Гэта быў матч 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе, ён прайшоў у пятніцу на "Барысаў-Арэне". Госці ўдала абараняліся ў першым тайме, аднак у другім іх абарона не вытрымала ціску барысаўчан. Адзін гол забіў Максім Скавыш, два — Баян Дубаіч. Лік мог быць яшчэ большым, але ўдала гуляў брамнік "Слуцка" і ў шматлікіх момантах барысаўчанам проста не шанцавала.

БАТЭ, як і "Шахцёр", мае 21 ачко. У брэсцкага "Дынама" 20 ачкоў і матч у запасе.