БАТЭ і "Дынама-Мінск" прайграюць, "Шахцёр" і "Дынама-Брэст" гуляюць унічыю

БАТЭ і "Дынама-Мінск" прайграюць, "Шахцёр" і "Дынама-Брэст" гуляюць унічыю

За тры туры да канца чэмпіяната Беларусі па футболе ў турнірнай табліцы няма яснасці. На перамогу прэтэндуюць "Дынама-Брэст", БАТЭ (Барысаў) і "Шахцёр" (Салігорск), яны далёка апярэдзілі пераследвальнікаў. Берасцейцы 3 лістапада сталі крыху бліжэй да золата нацыянальнага першынства — першага ў гісторыі клуба.

Сёння "Дынама-Брэст" на сваім полі прымала "Шахцёр". Каманды разыйшліся баявой нічыёй 1:1. У гульні здарыўся цікавы эпізод. Арбітр адмовіўся прызначаць пенальці ў вароты "Шахцёра". Тады паўабаронца гаспадароў Сяргей Кісляк папрасіў у аднаго з журналістаў, які здымаў гульню, тэлефон, каб паказаць суддзі спрэчны момант. Але не дапамагло.

"Дынама-Брэст" можа аформіць чэмпіёнства ўжо ў наступным туры — калі на выездзе пераможа "Іслач". Але "ваўкі" — крэпкая каманда, і сёння яны гэта даказалі, чатыры разы забіўшы не каму-небудзь, а (пакуль яшчэ) чэмпіёну краіны — барысаўскаму БАТЭ. Жоўта-сінія адказалі на гэта двума галамі і страцілі ачкі на "Барысаў-Арэне".

З іншых вынікаў варта адзначыць разгром, які "Тарпеда-БелАЗ" учыніла мінскаму "Дынама" — 4:0. Вось відэаагляд гэтай гульні:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі