Вы тут

Бацька Марыі Калеснікавай распавёў пра сустрэчу з дачкой у СІЗА

Максім Знак і Марыя Калеснікава ў судзе / БЕЛТА

Аляксандр Калеснікаў распавёў аб доўгачаканай сустрэчы з дачкой у СІЗА ўпершыню за год. Каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Марыя Калеснікава 6 верасня была асуджана на 11 гадоў пазбаўлення волі. Яна прызнаная палітзняволенай.

Па словах бацькі, Марыя нядрэнна сябе адчувае, спрабуе падтрымліваць фізічную форму: "Кажа, што ў яе гадзіннік з крокамерам, і яна не менш за 11000 крокаў у дзень накручвае".

Калеснікаў кажа, што дачка была прыгожа апранутая. Яна дзякавала сяброўкам, якія "забяспечваюць падтрыманне яе выдатнай формы". "Сказала, што ў яе цэлая паліца касметыкі", — распавёў бацька. Паводле яго слоў, Марыя паглядзела сюжэты па дзяржаўным тэлебачанні пра яе суд і гучна смяялася.

Таксама Марыя Калеснікава была ўражаная колькасцю людзей, якія прыйшлі ў суд яе падтрымаць, і асабліва была расчуленая апладысментамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.