Бабруйскіх галадоўнікаў адпусцілі з міліцыі

Звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў чацвёра сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага — Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка абвясцілі галадоўку яшчэ 5 лістапада. Яны патрабуюць аднавіць іх на працы, паколькі лічаць, што былі звольнены незаконна, з-за дзейнасці ў складзе СПБ.

Раніцай у панядзелак звольненыя рабочыя прышлі да гарвыканкама. З прадстаўнікоў мясцовай ўлады да іх зноў ніхто не вышаў, але з'явілася міліцыя, у галадоўнікаў забралі пашпарты. Міліцыянеры прапанавалі ўдзельнікам акцыі праехаць за імі на ўласным аўтамабілі для разбіральніцтва ў аддзяленні. У пастарунку разам з імі апытвалі незалежных журналістаў Вячаслава Пяшко і Артура Бондарава. Праз дзве гадзіны іх вызвалілі.

Вось што распавёў Еўрарадыё Мікалай Жыбуль:

"Адпусцілі нас. Правялі размову з намі, прафілактычную. Працягваем сваю акцыю. Калі будзем і надалей яе працягваць, патрапім пад адміністрацыйнае пакаранне, штраф — да 30 базавых велічынь [4 млн 500 тысяч рублёў]".

Пратэстоўцы схіляюцца да таго, каб працягваць акцыю і дапамагацца аднаўлення на працы.

На што спадзяваліся рабочыя і за што іх звольнілі, у інтэрвью Еўрарадыё рассказаў просты станочнік Мікалай Жыбуль

Фота — bymedia.net, svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі