Бабарыка распавёў пра тое, як (не) змяніў яго жыццё год у зняволенні

Віктар Бабарыка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска / Oksana Manchuk/BelTA
Віктар Бабарыка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска / Oksana Manchuk/BelTA

Экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка гаворыць, што "падобна на тое, застаўся шчаслівым чалавекам", нягледзячы на год у зняволенні. Гэтыя словы прыведзеныя ў тэлеграм-канале яго штаба.

Бабрыку затрымалі 18 чэрвеня 2020-га — праз месяц і пару дзён пасля таго, як ён заявіў пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты Беларусі.

Праз год, праведзены ў СІЗА КДБ, Бабарыка піша пра шчасце. Успамінае Стругацкіх і гаворыць пра тое, што ў жыцці чалавека ёсць тры радасці: сябры, каханне (у ідэале — сям'я) і справа, якая падабаецца. А шчаслівы чалавек бывае, калі ў яго ёсць усе гэтыя тры радасці.

"Дык вось, я магу сказаць, што ў мяне рэальна было шчаслівае жыццё з 1987 года: былі сябры дзяцінства і юнацтва, сустрэча з любоўю і сям'я, а таксама праца, якую заўсёды любіў", — піша з СІЗА Бабарыка.

Зараз, на першы погляд, яго жыццё павінна было стаць бязрадасным: сябры — "за кратамі", каханы чалавек сышоў (жонка Бабарыкі загінула), дзеці выраслі, а справа — банк — "руйнуецца, і ёсць вялікія сумневы, што адновіцца".

Бабарико рассказал о том, как (не) изменил его жизнь год в заключении
Разам з Віктарам Бабарыкам затрымалі і яго сына Эдуарда (ён быў кіраўніком ініцыятыўнай групы бацькі) / Фота з сацсетак

"Але потым я выразна ўсведамляю, што ўсё зусім не так", — гаворыць Віктар Бабарыка. Усе яго сябры не падвялі, "толькі адзін з іх захістаўся". Больш за тое, сяброў пасля падзей мінулага года ў яго стала на парадак больш. Дзеці падтрымалі яго выбар. І ёсць разуменне, што патрэбна будзе вельмі шмат працы.  

"Патэнцыял новых праектаў, якія ўзніклі пасля 20-га года, настолькі цікавы і велізарны, што да канца не толькі маім жыцці яго хопіць. Так што, падобна, я застаўся шчаслівым чалавекам", — прызнаецца Віктар Бабарыка.

Бабарыку затрымалі разам з сынам Эдуардам (кіраўніком яго ініцыятыўнай групы) 18 чэрвеня. За тыдзень да гэтага сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў "Белагзпрамбанк". Былі распачатыя крымінальныя справы.

Судовы працэс над Віктарам Бабарыкам і іншымі топ-менеджарамі "Белгазпрамбанка" пачаўся 17 лютага 2021 года.  У дачыненні да Бабарыкі выстаўленыя абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 235 ("Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам"), ч. 2 арт. 243 ("Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў") і ч. 2 арт. 431 ("Дача хабару").

Ён не прызнае віны, лічыць абвінавачванні палітычна матываванымі. Таму адмовіўся  ад дачы паказанняў у судзе.

На наступным тыдні, 21 чэрвеня, у працэсе па справе "Белгазпрамбанка" пачынаюцца судовыя спрэчкі: свае пазіцыі выкажуць абвінавачванне і абарона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі