Аўстрыйскія аналітыкі прагназуюць значнае скарачэнне ЗВР Беларусі

Аналітыкі аўстрыйскай банкаўскай групы Raiffeisen перагледзелі прагноз па развіцці беларускай эканомікі. Банкаўскія аналітыкі чакаюць зараз больш глыбокага зніжэння валавога ўнутранага прадукта Беларусі і прагназуюць значнае скарачэнне золатавалютных рэзерваў краіны, інфармуе БелаПАН.

У ліпеньскім выпуску эканамічнага агляду "Прыёрбанка" прыводзіцца абноўлены прагноз Raiffeisen. Паводле яго, ВУП Беларусі ў 2015 годзе знізіцца на 3,5%. Раней аналітыкі аўстрыйскай банкаўскай групы прытрымліваліся больш спрыяльнага прагнозу.

Перагледжаны ў бок значнага пагаршэння прагноз па дынаміцы золатавалютных рэзерваў Беларусі. Аналітыкі прагназуюць, што рэзервы нашай краіны скароцяцца да канца года да 2,8 млрд долараў. Раней Raiffeisen чакаў, што беларускія ўлады змогуць захаваць у 2015 годзе рэзервы на ўзроўні, які быў у пачатку года ($5,1 млрд).

Шэраг беларускіх эканамістаў мяркуюць, што ўрад і Нацбанк зробяць усё магчымае, каб не дапусціць рэзкага зніжэння золатавалютных рэзерваў, нягледзячы на значныя выплаты па дзяржаўным доўгу ў другім паўгоддзі.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі