Асуджаны ў Чэхіі да 30 гадоў турмы лекар планаваў уцёкі ў Беларусь

Асуджаны ў Чэхіі да 30 гадоў турмы лекар планаваў уцёкі ў Беларусь

Асуджаны ў Чэхіі да 30 гадоў турмы лекар планаваў уцёкі ў Беларусь. У Мінску Яраслаў Бартак збіраўся папрасіць палітычнага прытулку, інфармуе Радыё Свабода.

Бартак паспеў адсядзець тры гады зняволення паводле абвінавачання ў згвалтаванні сваіх асістэнтак і вымаганні. Знаходзячыся за кратамі, ён, з дапамогай людзей на волі, спрабаваў арганізаваць свае ўцёкі. Аднак справу выкрылі. Высветлілася таксама, што з турмы Яраслаў Бартак планаваў тры забойствы з мэтай помсты. Таксама ён шантажаваў і вымагаў грошы на ўцёкі яшчэ ў трох іншых чалавек.

За ўсе гэтыя злачынствы суд чэшскага горада Лібэрэц асудзіў Яраслава Бартака на 18 гадоў зняволення. З улікам ужо адседжаных трох гадоў паводле папярэдняга прысуду, яму застаецца прабыць у турме яшчэ 27. Адзначым, што цяпер Бартаку 57 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі