Асуджаны супрацоўнікі аддзела ідэалогіі БМЗ

Асуджаны супрацоўнікі аддзела ідэалогіі БМЗ

Асуджаны супрацоўнікі аддзела ідэалогіі Беларускага металургічнага завода. Марыя Бажынская атрымала штраф (640 рублёў), а Дзмітрый Арцёменка — 12 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе @flagshtok.

Бажынская — адказная сакратарка газеты "Металург", а Арцёменка — сацыёлаг (ён таксама з'яўляецца дзіцячым футбольным трэнерам у клубе "Юніёр", дадае "Трыбуна"). Пра іх затрыманне на працоўным месцы стала вядома 30 жніўня. На БМЗ прыязджалі амапаўцы. За што судзілі затрыманых, пакуль невядома. Але падобныя масавыя затрыманні і суды адбываюцца па ўсёй Беларусі. Звычайна яны звязаны з актыўнасцю ў сацсетках, якая трактуецца як "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і "несанкцыянаванае пікетаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі