Арганізатары ЦТ будуць працаваць у масках і пальчатках

Арганізатары ЦТ будуць працаваць у масках і пальчатках

Пры цэнтралізаваным тэставанні будуць выконвацца ўсе неабходныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні. Пра гэта заявіла намесніца дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч.

Яна адзначыла, што асаблівая ўвага на ЦТ заўсёды надавалася падбору аргкамісіі ды аўдыторыі. "Сёлета патрабаванні сталі больш жорсткімі. Тычацца яны, у першую чаргу рассаджвання абітурыентаў. Яно будзе з захаваннем дыстанцыяванья не менш за 1 м. Гэта, вядома, запатрабавала задзейнічаць досыць вялікую колькасць дадатковых аўдыторый. Акрамя таго, у кожнай аўдыторыі павінна праводзіцца дбайная ўборка з ужываннем сродкаў дэзінфекцыі. Абавязковая наяўнасць антысептыкаў у кожным пункце тэставання. Прычым ля ўваходу ў пункт, ля ўваходу ў аўдыторыю і ў самой аўдыторыі", — перадае БЕЛТА словы Вайцяховіч.

Арганізатары ЦТ, як запэўніла чыноўніца, будуць працаваць у масках і пальчатках. Абітурынгты таксама могуць прыходзіць з уласнымі сродкамі індывідуальнай абароны. для тых, хто забудзе іх дома, але пажадае скарыстацца, у кожным пункце будуць створаныя рэзервы.

Як і ў папярэднія гады пропуск абітурыентаў на ЦТ будзе ажыццяўляцца па дакументах, якія сведчаць асобу — пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца. Ніякія іншыя дакументы тут не прымаюцца.

ЦТ па беларускай мове пройдзе 25 чэрвеня, па рускай — 26 і 27 чэрвеня, па грамадазнаўстве — 29-га, па матэматыцы — 1 і 2 ліпеня, біялогіі — 4 ліпеня. ЦТ па замежнай мове прызначана на 6 ліпеня, хіміі — 8 ліпеня, фізіцы — 10 ліпеня, гісторыі Беларусі — 12 ліпеня, геаграфіі — 14 ліпеня, сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 16 ліпеня.

Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаныя 19 і 21 ліпеня. Для грамадазнаўства, матэматыкі, біялогіі, замежных моў (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай), хіміі, фізікі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час) рэзервовыя дні 19 і 23 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі