Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча чакае аперацыя

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by

Арцыбіскупа на пенсіі Тадэвуша Кандрусевіча чакае аперацыя, паведамляе сайт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла.

"Кіруючыся клопатам і братняй салідарнасцю, інфармуем, што па выніках медыцынскіх даследаванняў, якія ў прафілактычных мэтах прайшоў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, урачэбны кансіліум даў заключэнне аб неабходнасці правядзення аперацыі. З гэтай мэтай у бліжэйшы час арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у медыцынскім стацыянары пройдзе дадатковую дыягностыку, пасля чаго яму будзе зроблена аперацыя з наступным лячэннем і рэабілітацыяй, якія могуць заняць пэўны час", — гаворыцца ў паведамленні.

Вернікаў і святароў просяць маліцца за паспяховую аперацыю і яе добрыя вынікі.

Кандрусевічу ўжо 77 гадоў. У 2020-м Кандрусевіч ездзіў да Акрэсціна, каб падтрымаць вязняў, але ў турму яго не прапусцілі. Пасля гэтага арцыбіскуп выехаў у Польшчу па справах і чатыры месяцы не мог вярнуцца ў Беларусь — улады адмаўлялі яму ў праве ўезду. Вярнуцца на радзіму Кандрусевічу дазволілі толькі перад святам Божага Нараджэння, гэтаму папярэднічалі перамовы афіцыйнага Мінска і Ватыкана. Неўзабаве пасля свайго вяртання Кандрусевіч пайшоў на пенсію і перастаў кіраваць Касцёлам у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі