Арцыбіскуп Кандрусевіч: "З табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!"

Арцыбіскуп Кандрусевіч: "З табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!"

2 ліпеня пачаўся Будслаўскі фэст. На яго сабраліся некалькі тысяч вернікаў, паведамляе catholic.by. Фэст вырашылі не адмяняць, нягледзячы на травеньскі пажар, які пашкодзіў касцёл. Вернікі пабачылі цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай на палявым алтары — уваход у храм пасля пажару забаронены.

Увечары арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у Будславе набажэнства для пілігрымаў. "Сёння ля падножжа Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай мы просім Яе апекі для Касцёла ў нашай краіне, для нас саміх і нашай Бацькаўшчыны, якая перажывае складаны час пандэміі каранавірусу і грамадска-палітычнага крызісу, — гаварыў ён. — ...З табой, Марыя, пойдзем у новае заўтра! З табой сумесна адбудуем прысвечаную Табе Будслаўскую святыню! З Табой пабудуем новую шчаслівую Беларусь!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі