Apple раскрыла беларускім спецслужбам звесткі пра 18 прыладаў

Apple раскрыла беларускім спецслужбам звесткі пра 18 прыладаў

За мінулыя паўгода беларускія праваахоўныя органы звярнуліся ў кампанію Apple з чатырма запытамі, і ўсе яны былі задаволеныя. Пра гэта піша charter97.org, спасылаючыся на "Справаздачу аб празрыстасці" кампаніі за першую палову 2017 года.

З Беларусі былі адпраўленыя два запыты наконт 18 прыладаў. Таксама сілавікоў цікавілі звесткі пра сем фінансавых ідэнтыфікатараў карыстальнікаў. Кампанія задаволіла ўсе запыты з Беларусі.

Apple не паведамляе, што менавіта хацелі даведацца праваахоўныя органы і каму належалі прылады і ідэнтыфікатары. Праўда, удакладняецца, што такія звесткі могуць выкарыстоўваць пры пошуку згубленых і выкрадзеных прыладаў, а таксама ў расследаванні спраў аб махлярстве.

За мінулае паўгоддзе кампанія Apple атрымала больш за 30 тысяч запытаў наконт прыладаў ад праваахоўных органаў па ўсім свеце. Найбольшая колькасць запытаў прыйшла з Германіі — 12 тысяч (кампанія задаволіла 73% з іх). Прадстаўнікі ЗША адправілі 4,4 тысячы запытаў (задаволеныя 80%), Расіі — 272 звароты (88%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі