Анджаліна Джалі разводзіцца з Брэдам Пітам

Анджаліна Джалі разводзіцца з Брэдам Пітам

Амерыканская актрыса Анджаліна Джалі разводзіцца са сваім мужам Брэдам Пітам. Як паведамляе ВВС са спасылкай на прэс-служба галівудскай зоркі, яна сама стала ініцыятаркай працэсу скасавання шлюбу і робіць гэта “дзеля здароўя сям’і”. Адвакат Джалі дадае, што іншых каментароў на гэтую тэму яна даваць не будзе і просіць журналістаў шанаваць яе асабістае жыццё.

Таблоіды ў Амерыцы і Брытаніі сцвярджаюць, што ў заяве аб разводзе Джалі спасылаецца на непераадольныя рознагалоссі з мужам і просіць аддаць ёй апеку над шасцю іх дзецьмі, але каб пры гэтым Брэд Піт мог з імі бачыцца.

Таксама журналісты сцвярджаюць, што Джалі незадаволеная метадамі выхавання дзяцей, якія прымяняе яе муж.

Каментары з боку Піта былі стрыманыя. Ён заявіў, што вельмі засмучоны такім рашэннем, але дабрабыт іх дзяцей цяпер найважнейшы.

Анджаліна Джалі і Брэд Піт афіцыйна пажаніліся ў 2014 годзе. Да гэтага яны пражылі грамадзянскім шлюбам дзесяць гадоў. Яны маюць шэсцярых агульных дзяцей, з якіх трое — прыёмныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі