Андрэй Шорац заклікаў жыхароў Мінска не паддавацца на правакацыі

Андрэй Шорац заклікаў жыхароў Мінска не паддавацца на правакацыі

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заклікаў жыхароў сталіцы не паддавацца на правакацыі і не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях. Ён заявіў, што санкцыянаваных масавых вулічных мерапрыемстваў 25 сакавіка ў Мінску не будзе. Калі ж нейкія вулічныя акцыі адбудуцца, іх прызнаюць незаконнымі, арганізатарам і ўдзельнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, мінскія ўлады аж да сённяшняга дня не давалі адказу заяўнікам акцыі, якія збіраліся сабраць людзей каля Акадэміі навук. Калі ж апошні з арганізатараў, які не адклікаў заяўку, быў запрошаны ў Мінгарвыканкам, яму сказалі, што дазволены толькі збор і мітынг на плошчы Бангалор. У выніку, і ён адмовіўся ад заяўкі.

У падобнай сітуацыі апынулася і КХП-БНФ, якая збіралася адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка ў Кіеўскім скверы. Яны не дачакаліся адказу на заяўку і адмовіліся ад акцыі, ды паскардзіліся на чыноўнікаў у генпракуратуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі