Амерыканскія навукоўцы адкрылі “ген Халакосту”

Амерыканскія навукоўцы выявілі генетычныя змены ў людзей, якія перажылі Халакост. На думку спецыялістаў, гэтыя гены могуць перадавацца ў спадчыну. Даследаванні праводзіліся ў нью-йоркскім медыцынскім комплексе Маунт-Сінай. Эксперты вывучылі гены 32 габрэйскіх мужчын і жанчын, якія перажылі зняволенне ў канцлагерах, перанеслі катаванні ці іншым чынам пацярпелі ад нацыстаў. Таксама былі прааналізаваныя гены іх дзяцей, якія нашмат часцей пакутуюць ад стрэсавых разладжанняў.

Пасля гэтага вынікі параўналі з паказнікамі, атрыманымі падчас даследавання габрэйскіх сем’яў, якія перажылі вайну па-за межамі Еўропы. Згодна з вынікамі даследавання, генетычныя змены ў больш маладога пакалення ў першай групе тлумачыліся тым, што іх бацькі перажылі Халакост, паведамляе ВВС.

Фота: jewish-museum.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі