Вы тут

Амерыканскі мільянер атрымаў пажыццёвы тэрмін за забойства 21-гадовай даўніны

Роберт Дэрст быў арыштаваны ў 2015 годзе / Расійская Газета​

Мільярдэр Роберт Дэрст асуджанны на пажыццёвае зняволенне за забойства сваёй сяброўкі Сьюзэн Берман, паведамляе Бі-бі-сі.

Спадчыннік імперыі нерухомасці Дэрст застрэліў Берман ў ейным доме на Бэвэрлі-Хілз у Каліфорніі ў 2000 годзе. Мужчына выпадкова прызнаўся ў забойстве на здымках дакументальнага серыяла HBO "Таямніцы мільярдэра" (The Jinx). Ён быў арыштаваны ў Новым Арлеане ў 2015 годзе незадоўга да выхаду гэтай серыі ў эфір.

Следчыя мяркуюць, што Дэрст у розны час забіў яшчэ двух чалавек — сваю жонку Кэтлін Маккормак, якая знікла без вестак у 1982 годзе і лічыцца загінулай, і жыхара горада Галвестан у Тэхасе, дзе пэўны час хаваўся злачынец. Неўзабаве пракуратура прад'явіць Дэрсту новыя абвінавачванні.

Адвакаты 78-гадовага мільярдэра заявілі пра падачу апеляцыі. Вынесены Дэрсту прысуд выключае магчымасць, што яго ўмоўна-датэрмінова вызваляць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.