Амбасадар Расіі нагадаў аб канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі

Мезенцаỳ і Лукашэнка / president.gov.by
Мезенцаỳ і Лукашэнка / president.gov.by

Амбасадар Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў 12 снежня ўспомніў аб канстытуцыйнай рэформе. Прычым, зрабіў ён гэта пры цікавых абставінах: у сваім віншаванні (!) суайчыннікам з нагоды Дня Канстытуцыі РФ.

У віншаванні Мезенцаў распавёў пра тое, што ў Беларусі ідзе падрыхтоўка да канстыуцыйнай рэформы.

"Дадзеная ініцыятыва прэзідэнта Рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі закліканая ўцягнуць у агульнанацыянальны дыялог прадстаўнікоў усіх слаёў беларускага грамадства, забяспечыўшы ўдасканаленне палітычнай сістэмы на карысць далейшай дэмакратызацыі жыцця дзяржавы, умацавання яго суверэнітэту", - сказаў Мезенцаў, яго цытуе "Спутник".

Упершыню аб магчымай рэформе Канстытуцыі Лукашэнка загаварыў два гады таму. Зноў ён падняў гэтую тэму пасля выбараў, калі ўспыхнулі пратэстыў. Аднак да гэтага часу няма інфармацыі ні аб тым, што менавіта плануюць змяніць у Асноўным законе, ні аб тэрмінах правядзення рэферэндуму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі