Амаль гадзіну не працаваў TUT.by: тэхнічныя праблемы

Амаль гадзіну не працаваў TUT.by: тэхнічныя праблемы

Карыстальнікі заўважылі, што прыкладна з 15-й гадзіны амаль не адчыняецца партал TUT.by.  

Еўрарадыё пацікавілася прычынамі непаладак у гендырэктара ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" Людмілы Чэкінай. Па яе словах, гэта не ddos-атака, а нейкія ўнутраныя праблемы сайта.

"Відавочна, нейкія тэхнічныя непаладкі. Наша тэхнічная служба працуе над гэтым, але пакуль не знайшла прычыну. Але гэта не ddos-атака, не штосьці вонкавае. Сайт — жывы арганізм, вы разумееце, там часам нешта ламаецца", — кажа Чэкіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі