Аляксандра Баразенку будуць судзіць за таварны знак "Белсат"

Аляксандра Баразенку будуць судзіць за таварны знак "Белсат"

Аляксандра Баразенку будуць судзіць за таварны знак "Белсат". 18 ліпеня аператара польскага тэлеканала выклікалі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага раёна Мінска і пазнаёмілі з пратаколам. Баразенку паведамілі, што дакументы накіроўваюцца ў суд, дата разгляду справы пакуль не прызначаная.

"Гэта справа пра канфіскацыю тэхнікі 31 сакавіка, калі я быў у турме на Акрэсціна. На тэхніцы нейкім дзіўным чынам з'явіліся налепкі "Белсат". Склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, нібыта я сваёю дзейнасцю парушыў правы спадара Белякова на таварны знак "Белсат". Белякоў напісаў заяву, што нібыта ягоным таварным знакам "Белсат" карыстаюцца без дазволу і парушаючы яго аўтарскае права. Зразумела, што ніякіх правоў спадара Белякова я не парушаў, а працаваў у якасці журналіста. То бок, гэтая справа пачалася ў турме, і цяпер перайшла на новы этап", — распавёў Аляксандр Баразенка радыё "Свабода".

Аператар "Белсата" Аляксандар Баразенка — адзіны з журналістаў, каго пасля сарванага апазіцыйнага шэсця 25 сакавіка не выпусцілі, а пасадзілі на суткі. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў Дзень Волі.

31 сакавіка ў мінскіх офісах тэлеканалп "Белсат" прайшлі ператрусы. Мінская міліцыя патлумачыла, што яны адбыліся ў выніку заявы ад праваўладальніка гандлёвай маркі "Белсат" — дырэктара беларускай фірмы “БЕЛСАТплюс” Андрэя Белякова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі