Аляксандр Паршанкоў: у салідарнасці — наша сіла, і ў гэтым заключаецца сёння наша ідэя
Аляксандр Паршанкоў / Еўрарадыё
19 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, дактарант Карлавага ўніверсітэта, скарыназнаўца Аляксандр Паршанкоў.
Нашаму грамадству неабходна як мага больш інвеставаць у нашу культуру. Толькі ў гэтым сёння наша выратаванне як нацыі. Бо беларусы ізноў апынуліся ў сітуацыі, калі ў сваёй краіне іх актыўна русіфікуюць і пераследуюць за нацыянальнае, а ў эміграцыі наша ідэнтычнасць міжволі размываецца. І таму не палітыка, а менавіта інвестыцыі ў сур’ёзныя культурніцкія праекты дазволяць нам не толькі захаваць сябе, але і зрабіць крок наперад, перакананы Аляксандр Паршанкоў.
Пра тое, чаму так важна не аддаваць сваё, ці дапаможа міфалагізацыя гісторыі абудзіць цікавасць да яе ў беларусаў і якой была нацыянальная ідэя Скарыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Паршанковым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: