Аляксандр Лукашэнка заснаваў юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі

Аляксандр Лукашэнка заснаваў юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №51 занаваў юбілейны медаль "75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Гэты дакумент быў падпісаны 13 лютага, перадае БЕЛТА.

На вонкавым баку медаля будзе размяшчацца кампазіцыя — воін-пераможца са сцягам, партызан з аўтаматам у паднятай руцэ і жанчына з букетам кветак. На адваротным баку — надпіс з назвай медаля і вянок з лісця лаўра і дуба, абвіты стужкай. Вырабляцца ўзнагарода будзе з латуні.

Юбілейны медаль плануецца прысуджаць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета ды іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі ды іх саюзнікамі ў гады Другой Сусветнай вайны. Таксама яго будуць уручаць вайскоўцам, работнікам дзяржаўных органаў і тым, хто зрабіў значны ўнёсак у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі