Альтэрнатыва Егіпту: Канары, Ізраіль і Марока

Альтэрнатыва Егіпту: Канары, Ізраіль і Марока

Пасля авіякатастрофы на Сінайскім паўвостраве, прычынай якой, мяркуюць эксперты, мог стаць тэракт, многія краіны адмовіліся ад палётаў у Егіпет.

Цяпер беларусы, якія павінны былі вылецець з Масквы на ўзбярэжжа Чырвонага мора, вымушаныя згаджацца на прапановы тураператараў і мяняць Шарм-аль-Шэйх на В’етнам, Турцыю ці Кіпр.

Але В’етнам для многіх краіна далёкая і незнаёмая. Турцыя і Кіпр зімой пахваліцца спёкай не могуць. Значна бліжэй да Беларусі знаходзяцца Ізраіль, Канарскія астравы і Марока — марскія і цёплыя ўвесь год. Еўрарадыё пашукала бюджэтныя варыянты падарожжаў і пражывання ў Ізраілі і Гран-Канарыі (вядома, што чатырохзоркавы атэль у Егіпце — гэта трохзоркавы ў Еўропе) і Марока: поўны пансіён за “егіпетскія” 300-500 еўра тут не знойдзеш. Але ёсць выключэнні.

Альтэрнатыва Егіпту: Канары, Ізраіль і Марока

Ізраіль

У Ізраіль танней за ўсё ляцець з Коўна, куды можна даехаць маршруткай з Мінска за 450 тысяч (22,5 еўра). Кошт квітка з Коўна да Эйлата і назад складзе (ляцім 20 лістапада, вяртаемся 30-га) 131 еўра на чалавека. Гэта без багажу. Зняць двухмесны нумар на 10 дзён, напрыклад, у любімым серфінгістамі і аквалангістамі дзвюхзоркавым Blu Hotel (20 хвілін да пляжа пешшу), можна за 588 еўра. У выніку кошт вандроўкі (без харчавання) складзе каля 450 еўра на чалавека.

Правесці ў Эйлаце калядныя святы (з 17 па 27 снежня)абыдзецца не на шмат даражэй: пералёт выйдзе ў 150 еўра (без багажу), а нумар на дваіх — у 679 еўра. То бок, для таго, каб “махнуць” на Каляды ў цёплы Ізраіль, трэба 512 еўра на асобу. Праўда, у Егіпце ў такі кошт будзе ўключаны і поўны пансіён. Так што, Егіпет зімой — сапраўды танны варыянт.

Альтэрнатыва Егіпту: Канары, Ізраіль і Марока

Канары

Альтэрнатывай Егіпту і Ізраілю могуць стаць Канарскія астравы. Ляцець, напрыклад, у Гран-Канарыю, давядзецца з Варшавы. Да польскай сталіцы даехаць можна аўтобусам, квіток на які ў адзін бок каштуе 400 тысяч (20 еўра). А палёт у два бакі (сайт кампаніі Ryanair прапануе даты 21 лістапада і 5 снежня) вандроўніку абыдзецца ў 638 злотых альбо 150 еўра. Трохзоркавыя апартаменты Apartamentos Tinoca у Лас-Пальмас, якія знаходзяцца ў 30 метрах ад мора, за двухтыднёвы адпачынак у двухмесным нумары каштуюць 630 еўра. Цалкам, за пералёт і апартаменты на 14 дзён аднаму чалавеку трэба будзе заплаціць 485 еўра.

Сустрэць Каляды на Гран-Канарыі будзе крыху даражэй, чым у Ізраілі. Палёт на 7 дзён з Варшавы на іспанскі вострава будзе каштаваць 828 злотых ці 194 еўра, а святочны адпачынак у трохзоркавым атэлі Hotel Riosol гарадка Пуэрта-Рыка — 820 еўра. Адпаведна, каляднае падарожжа і пералёт абыдзецца ў 624 еўра на асобу. Пра ежу ў такіх паездках давядзецца паклапаціцца самастойна, варыянтаў шмат: можна затарвацца ў мясцовых супермаркетах, а можна вывучаць традыцыйную кухню ў рэстаранах. Тое самае тычыцца экскурсій і забаваў.

 

Альтэрнатыва Егіпту: Канары, Ізраіль і Марока

Марока

А вось у Марока можа ляцець проста з Мінска. Пры гэтым, апынуцца ў чатырохзоркавым атэлі з поўным пансіёнам і патраціць тыя ж 9 мільёнаў, што і ў Егіпце!

Загалоўнае фота: ru.123rf.com

Альтэрнатыва Егіпту: Канары, Ізраіль і Марока

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі