Вы тут

Алімпійскія гульні 2026 і 2028 года не пакажуць у Беларусі і Расіі

У Беларусі не пакажуць Алімпіяды 2026 і 2028 гадоў / IOC, Greg Martin

У Беларусі і Расіі не пакажуць Алімпійскія гульні 2026 і 2028 года. 

Міжнародны Алімпійскі камітэт не дапусціў гэтыя дзве краіны да ўдзелу ў тэндары на набыццё тэлевізійных правоў для паказу Алімпійскіх гульняў з Мілана (2026) і Лос-Анджэлеса (2028). Падача тэндарных дакументаў адбывалася да 25 красавіка.

Беларусы могуць застацца без тэлетрансляцый летніх і зімовых Алімпійскіх гульняў на працягу як мінімум 4 гадоў.

У адказ дзяржаўная Белтэлерадыёкампанія перапосціла сабе з праўладнага ТГ-канала прызнанне ў тым, што будзе папросту красці кантэнт: "Проста тыя тэлетрансляцыі, за якія раней даводзілася плаціць сотні тысяч і мільёны еўрадолараў, цяпер будуць забіраць бясплатна і трансляваць на РБ. А што яны зробяць таму ж БТ? Выключаць з ЕВС? Дык ужо выключылі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.