Алена Прытула распавяла пра апошні вечар у жыцці Паўла Шарамета

Алена Прытула распавяла пра апошні вечар у жыцці Паўла Шарамета

Грамадзянская жонка Паўла Шарамета Алена Прытула распавяла ў сацсетках пра апошні вечар журналіста, якога забілі ў Кіеве зранку 20 ліпеня.

Па словах Прытулы, у апошні вечар перад гібеллю яны гулялі з Паўлам.

"Перад гэтым ён прачытаў пост Сяргея Іванова, які напісаў чарговую гадасць пра мяне. Пашу было вельмі балюча, мы выдаткавалі АПОШНЮЮ НАШУЮ РАЗМОВУ на гэтага падонка. Мы казалі пра тое, што ў некаторых людзей ёсць пакліканне — прыносіць іншым людзям боль. У той момант мы не ведалі, што ёсць яшчэ і іншыя людзі, якія ўжо выношвалі план яго забойства.

Я свядома стаўлю знак роўнасці паміж тымі, хто яго падарваў, і тымі, хто ў апошні вечар атруціў яго жыццё. Так нельга. Трэба пакласці канец гэтаму цкаванню і нянавісці ў фэйсбуку. Гэта забойства словам", — напісала Прытула.

У смерці Шарамета яна вінаваціць не толькі тых, хто піша падобныя рэчы, але і тых, хто іх аплочвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі