Актывісткі Femen не ведаюць, якое пакаранне ім пагражае

Тым не менш, 130409_femenshaushenka.mp3
“Пакуль самі не ведаем, што нам пагражае, шчыра кажучы. Спадзяюся, сёння нам патлумачаць гэтую сітуацыю — у нас ёсць у Нямеччыне актывісткі, якія маюць юрыдычную адукацыю і яны павінны нам дапамагчы”.

Нагадаем, у панядзелак актывісткі Femen правялі акцыю на прамысловым кірмашы ў Гановеры, калі там знаходзіліся канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. На целах дзяўчат была напісана “Ідзі на х**, Пуцін”.

Па справе "знявага дзяржорганаў і прадстаўнікоў замежных дзяржаваў" праходзяць пяць дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў: дзве грамадзянкі Нямеччыны, дзве — Украіны і адна — Расіі. Ёсць надзея, што справу могуць закрыць, але для гэтага патрэбнае жаданне пацярпелага боку. Ні Пуцін, ні Меркель пажаданняў у гэтай справе пакуль не выказалі.

Па словах Аляксандры Шаўчэнкі, яны знаходзяцца на свабодзе і маюць магчымасць з’ехаць з Нямеччыны, не чакаючы прысуду. Але рабіць гэтага не збіраюцца. Спадзяюцца на “нямецкую дэмакратыю” і “справядлівы суд”.


Femen: Калі бегла на Пуціна і распраналася, бачыла, як змяняецца яго твар

Фота — femen.org