FEMEN спыняе сваю дзейнасць ва Украіне

Гэтае рашэнне прадстаўніца FEMEN растлумачыла нападамі на актывістаў руху. Па яе словах, якія перадае ВВС, актывісткам арганізацыі будзе бяспечней знаходзіцца за мяжой, дзе іх не змогуць дастаць украінскія ўлады.





Тым часам лідар FEMEN Ганна Гуцол заявіла, што падчас ператрусу офіса арганізацыі ў аўторак міліцыя нібыта падкінула ім зброю. Па словах Гуцол, міліцыянты знайшлі баявы пісталет, патроны, гранату і фатаграфіі Пуціна і патрыярха Кірыла, абведзеныя прыцэлам. Гэта выглядае так, быццам удзельніцы FEMEN рыхтавалі на іх замах, кажа Гуцол. Яна адзначыла, што FEMEN з'яўляецца мірным рухам, яго ўдзельніцы ніколі не захоўвалі зброю і не планавалі ўзброеных нападаў.





Раней FEMEN заявілі, што міліцыя заблакавала офіс руху ў Кіеве.





Фота — femen.org