Femen патрабуе ад украінскай міліцыі кругласутачнай аховы

Сваё патрабаванне Femen матывуе тым, што напярэдадні трое актывістаў арганізацыі былі збітыя. У заяве гаворыцца, што лідар руху Ганна Гуцол, актывістка Аляксандра Шаўчэнка і кансультант руху Віктар Свяцкі былі збітыя каля дзявятай вечара ў суботу ў Адэсе “супрацоўнікамі ўкраінскіх спецслужбаў”. Аўтары заявы папярэджваюць, што без кругласутачнай аховы актывістам пагражае “смяротная небяспека, адказнасць за якую немінуча ляжа на сілавыя структуры Украіны”.



За апошні час на прадстаўнікоў Femen нападаюць не ўпершыню: Гуцол і Свяцкага збілі ў Кіеве ў канцы ліпеня. Шаўчэнка разам з яшчэ дзвюма актывісткамі і фотарэпарцёрам з Расіі Дзмітрыем Касцюковым 27 ліпеня была затрыманая ва ўкраінскай сталіцы, а на наступны дзень аштрафаваная. Улады тады заявілі, што дзяўчаты хадзілі па горадзе ў непрыстойным выглядзе, а Касцюкоў іх фатаграфаваў. Пры гэтым Femen сцвярджалі, што ўсіх удзельнікаў акцыі выкралі і збілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі