Вы тут

Акцыя "Ноч музеяў" у Мінску сёлета пройдзе анлайн

Акцыя "Ноч музеяў" у Мінску / Еўрарадыё

Упершыню штогадовая міжнародная акцыя "Ноч музеяў" пройдзе ў Беларусі ў анлайн-фармаце. Гэта адыдзецца 16 траўня. Нацыянальны гістарычны музей і каманда рок-фолк-оперы "Чарадзей" адаптавалі музычны спектакль для паказу ў жывым эфіры.

Як перадае БЕЛТА, у акустычным выкананні прагучаць асобныя нумары з рок-фолк-оперы "Чарадзей". Ролю галоўнай гераіні — багіні Мары — выканае салістка гурта "У нескладовае" Кацярына Поцюс. Паводле сюжэту, яна ідзе шукаць Усяслава Чарадзея, якога грае саліст ансамбля "Купалінка" Уладзімір Сцепанкоў

Жывы эфір пачнецца бясплатна ў 21"00 для ўсіх ахвочых у любой краіне. 

Здаецца, гэта будзе першы выпадак, калі гледачам "Ночы музеяў" у Беларусі не давядзецца плаціць. На акцыю, якая ва ўсім свеце ладзіцца бясплатна, беларускія музеі звычайна прадаюць квіткі.

Рок-фолк-оперу "Чарадзей" напісаў беларускі кампазітар, сцэнарыст і прадзюсар Раман Арлоў па матывах летапісных згадак пра легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея. Прэм'ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.