Акцыя на плошчы Свабоды ў Мінску. Фотарэпартаж

Акцыя на плошчы Свабоды ў Мінску. Фотарэпартаж

Увечары 15 лістапада ў Мінску прайшла сустрэча кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" з выбаршчыкамі. На Кастрычніцкай плошчы сабралося больш за сто чалавек. Але там якраз ішлі рамонтныя працы. Пасля некалькіх выступленняў, на прапанову Мікалая Статкевіча, людзі пайшлі на плошчу Свабоды. Там каля ратушы адбыўся мітынг. Выступалі Статкевіч, Ірына Халіп, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Туровіч ды іншыя. Сярод прысутных было шмат моладзі.

Вядома, што яшчэ да пачатку акцыі былі затрыманыя некалькі чалавек, а сярод іх — актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Вольга Нікалайчык, Яўген Афнагель і Максім Вінярскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі