Вы тут

Акцыя "Моладзі БНФ" працягвалася некалькі секунд, актывістаў затрымалі (фота)

Фота: Еўрарадыё

Акцыя "Моладзі БНФ" у Мінску каля будынка Міністэрства абароны працягвалася некалькі секунд, актывістаў затрымалі. Трох маладых людзей пільнавалі паўтара дзясятка людзей у цывільным, некалькі міліцыянераў у форме і вайсковая камендатура. Затрыманых павезлі ў Цэнтральны РУУС.

Вось што паспеў распавесці Еўрарадыё кіраўнік "Моладзі БНФ" Дзяніс Мандзік: "Хацелі людзям паказаць усю праўду беларускага войска. Што людзі, калі ідуць за вось такім вось білетам, чырвонага колеру, як крыві, яны атрымоўваюць білет на той свет. Насамрэч так і атрымоўваецца. Таксама мы вынеслі некалькі фотаздымкаў апошніх загінулых салдат. Такіх, як Коржыч...".