Ахвярамі выбухаў у Сірыі сталі не менш за 50 чалавек

Ахвярамі выбухаў у Сірыі сталі не менш за 50 чалавек

У сірыйскім населеным пункце Абу-Фас 12 кастрычніка каля групы бежанцаў узарваліся тры аўтамабілі, інфармуе БЕЛТА. Ёсць звесткі як мінімум пра 50 ахвяраў, таксама ёсць пацярпелыя. 

За рулём трох аўтамабіляў, як паведамляецца, знаходзіліся смяротнікі. Таксама вядома, што на месцы выбуху знаходзілася шмат жанчын і дзяцей.

Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі