Ахвярамі серыі землятрусаў у Японіі сталі 37 чалавек

Ахвярамі серыі землятрусаў у Японіі сталі 37 чалавек

Ахвярамі серыі землятрусаў у Японіі ў прэфектуры Кумамота на заходнім узбярэжжы вострава Кюсю сталі 37 чалавек. Пацярпелі каля 2000, 160 тысяч сем'яў застаюцца без святла. Эвакуяваныя каля 100 тысяч чалавек.

Першы землятрус у Кумамота адбыўся ў чацвер, а ў пятніцу ўвечары ён паўтарыўся. Адзначаецца, што на гэты раз землятрус быў у 16 разоў мацнейшы за папярэдні. Яго магнітуда склала 7.3 (у суседняй прэфектуры Аіта — 5.3).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі