Афіцыйныя СМІ паказалі, як Лукашэнка з сынам Колем капае бульбу

Афіцыйныя СМІ паказалі, як Лукашэнка з сынам Колем капае бульбу

Афіцыйныя СМІ паказалі, як Аляксандр Лукашэнка займаўся прыборкай бульбы на сваім участку. Гэтую навіну распаўсюдзіла агенцтва БЕЛТА ў суботу, 26 жніўня.

“Сёння ў насычаным графіку прэзідэнта выдаўся адносна вольны дзень, і ён працаваў на сваім участку. Збіраў ураджай”, — цытуе БЕЛТА прэс-службу Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы капаў бульбу. Праца працягвалася ўвесь дзень. Усяго ўбрана 3 га, з якіх сабрана 105 т бульбы. Ураджайнасць, такім чынам, склала 350 ц/га.

У якасці памочніка Лукашэнка ўзяў свайго малодшага сына Колю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі