Адзін чалавек загінуў у выніку ранішняга ўдару па Кіеве

Кіеў / Кіеўская гарадская рада

Адзін чалавек загінуў у выніку ранішняга ракетнага ўдару па Кіеве, заявіла Кіеўская гарадская рада. Яшчэ некалькі пацярпелых былі шпіталяваны.

“Медыкі аказваюць усю патрэбную дапамогу. Нашы сілы супрацьпаветранай абароны робяць усё магчымае, каб абараніць нас”, — гаворыцца ў звароце рады.

Мэр горада Віталь Клічко звярнуўся да гараджанаў з просьбай не грэбаваць сігналамі паветранай трывогі і па магчымасці не спяшацца з вяртаннем у горад.

"Тых кіяўлянаў, якія калісьці выехалі і ўжо збіраюцца вяртацца ў сталіцу, прашу пакуль устрымацца ад гэтага і заставацца ў бяспечнейшых месцах", — сказаў Клічко.

Ранішні ўдар быў нанесены па Дарніцкім раёне на левым беразе Дняпра. На ранішнім брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашанкаў заявіў, што расійскія войскі знішчылі корпус бранятанкавага завода ў Кіеве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.