Адвакаты не ведаюць, дзе знаходзяцца Віктар і Эдуард Бабарыкі

Адвакаты не ведаюць, дзе знаходзяцца Віктар і Эдуард Бабарыкі

Адвакаты не ведаюць, дзе знаходзіцца прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард. Пра гэта яны паведамілі журналістам пасля візіту ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. 

Паколькі пасля затрымання прайшло ўжо некалькі гадзін, а Бабарыкі не былі вызваленыя, можна меркаваць, што гаворка ідзе пра нейкую крымінальную справу. Але адвакаты не ведаюць, які орган вядзе гэтую справу. Таму яны падалі зварот у Генпракуратуру. 

"Зранку я спрабаваў датэлефанавацца да спадара Віктара. Тэлефанаванне прайшло, але слухаўку ён не зняў. Калі б ён вырашыў паехаць добраахвотна, дык слухаўку зняў бы. Так што гэта адбылося супраць яго волі", — патлумачыў адзін з юрыстаў акалічнасці затрымання Віктара Бабарыкі.

Прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла, экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам быў затрыманы зранку 18 чэрвеня. Паводле некаторых звестак, іх адвезлі ў ДФР, дзе адбыліся допыты. Адвакатаў да затрыманых не пускалі, матывуючы гэта вучэннямі, якія праходзяць у будынку. 

Раней старшыня КДК Іван Церцель заяўляў, што следчыя маюць доказы таго, што Віктар Бабарыка мае дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці. Заява прагучала ў сувязі з крымінальнай справай супраць "Белгазпрамбанка", якім Бабарыка кіраваў да апошняга часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі