На 15 сутак арыштавалі адваката Арцёма Сям'янава, піша mediazona.by са спасылкай на блізкіх аднаго з яго падабаронных. Юрыста абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне).
Сям'янава затрымалі на пачатку тыдня, калі сілавікі зладзілі аблаву на адвакатаў. Тады паведамлялася пра шасцярых затрыманых.
Арцём Сям'янаў абараняў такіх палітвязняў, як "вясновец" Валянцін Стэфановіч, Аляксандр Францкевіч, Таццяна Кузіна, Ігар Лосік, Павел Белавус ды іншыя.