Аблава на беларускіх адвакатаў — вядома пра шасцярых затрыманых

Адвакацкая кантора / reform.by
Адвакацкая кантора / reform.by

20 сакавіка ў Беларусі адбылася аблава на адвакатаў, піша "Наша Ніва".

Вядома пра шасцярых затрыманых, у тым ліку адвакатаў вядомых палітвязняў. Рэдакцыя выдання ведае імёны некаторых затрыманых, але не называе іх па просьбе адвакацкай супольнасці.

Ціск на адвакатаў у Беларусі пачаўся пасля выбараў 2020-га. Некалькі дзясяткаў чалавек пазбавіліся ліцэнзій па надуманых парушэннях ці недастатковай кваліфікацыі, былі выключаныя з адвакацкіх калегій.

Асаблівы ціск ішоў на адвакатаў вядомых палітвязняў. У некаторых з іх — Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага — адвакаты мяняліся некалькі разоў.

Некаторыя адвакаты апынуліся за кратамі. Напрыклад, Віталь Брагінец быў асуджаны на 8 гадоў калоніі, яго абвінавацілі па чатырох артыкулах КК. 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі