Восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі палітзняволенаму адвакату Віталю Брагінцу, перадаюць праваабаронцы. Прысуд вынесла суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч.
Суд над Брагінцам быў закрыты. Яго вінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел ў ім) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Брагінец абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. Таксама ён быў абаронцам адваката Андрэя Мачалава, але перад пачаткам суда сам трапіў за краты.