Адну з вайсковых частак Мінскага гарнізону правяраюць на дзедаўшчыну

Адну з вайсковых частак Мінскага гарнізону правяраюць на дзедаўшчыну

У адной з вайсковых частак Мінскага гарнізону 8 красавіка прызначаная праверка ў сувязі з атрыманнем інфармацыі пра наяўнасць нестатутных адносінаў паміж вайскоўцамі тэрміновай службы. Праверку прызначыў камандзір часткі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі.

У выпадку выяўлення прыкметаў наяўнасці складу злачынства, камандзір распачне крымінальную справу супраць асобаў, якія дапусцілі супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні калегаў.

Як гаворыцца ў паведамленні Мінабароны, “ваенная ведамства і надалей з няўхільнай цвёрдасцю будзе выкараняць парушэнні статутных правілаў узаемадачыненняў паміж вайскоўцамі, забяспечваючы бескампрамісны падыход да правапарушальнікаў і непазбежнасць пакарання непасрэдных вінаватых у злачынствах”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі