Адміністратару "Белых халатаў" прысудзілі 4 гады калоніі
![Адміністратару "Белых халатаў" прысудзілі 4 гады калоніі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2021-11-15_16-26-02.jpg.webp?itok=vCtH-rrL)
Палітзняволенага Уладзіслава Марціновіча асудзілі на чатыры гады калоніі за адміністраванне "Белых халатаў", паведамляюць праваабаронцы.
Справу 21-гадовага студэнта БДМУ Уладзіслава Марціновіча вялі ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Алена Ананіч, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Аляксандр Рамановіч.
Марціновіча, якога амаль год утрымліваюць пад вартай у СІЗА-1, прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) шляхам адміністравання тэлеграм-канала "Белыя халаты".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.