Адкуль на Беларусь рыхтуецца напад і пры чым тут РДК і “каліноўцы” — эфір

Міхаіл Самусь

Міхаіл Самусь

Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы і асабліва агрэсіўныя планы Кіева зноў не даюць спакойна спаць самаму міралюбіваму рэжыму ў нашым рэгіёне (а можа, і не толькі) на чале з Лукашэнкам. Украінскія вайскоўцы не толькі працягваюць мінаваць памежную тэрыторыю (са свайго боку), не толькі будуюць умацаванні, але і ваенныя вучэнні ля мяжы ладзяць. Чым паказваюць, што маюць нядобрыя намеры адносна Беларусі. Якая ніякіх падставаў так сябе паводзіць Кіеву не давала! А тут яшчэ і інфармацыя пра намер дазволіць РДК зладзіць рэйд на Дразды, захапіўшы па дарозе Кобрын і Брэст.

Што насамрэч адбываецца на мяжы з Беларуссю і навошта ўкраінскія вайскоўцы рыхтуюцца да нападу на Беларусь? Ці можна чакаць нападу з тэрыторыі Украіны расійскіх добраахвотнікаў пры магчымай падтрымцы “каліноўцаў”? Ці ўплывае на планы ўкраінскіх вайскоўцаў наяўнасць у Лукашэнкі ядзернай зброі і “Паланэзаў” з гераічнным спецназам і АМАПам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі