Як у Гомелі мужчына ў масцы напаў на банк (відэа)

Дзеянні на выпадак надзвычайных сітуацый адпрацавалі ў гомельскім філіяле "Беларусбанка". Спачатку там трэніроўку правялі выратавальнікі, пасля з'явіўся "рабаўнік" з пісталетам. Ён напаў на міліцыянта, узяў яго ў закладнікі і запатрабаваў перадаць яму грошы. Аднак праз лічаныя хвіліны "зламысніка" затрымалі, інфармуе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі.

Нагадаем, у красавіку рабаўнікі ў масках напалі на банк у Любані, збілі міліцыянта, забралі ў яго табельную зброю.

Імі было скрадзена больш за 1 млрд рублёў, каля 40 тысяч долараў і 20 тысяч еўра. Усю групу, у склад якой уваходзіў міліцыянт, затрымалі.