Абноўлена карта распаўсюду кляшчоў у Мінску
![Абноўлена карта распаўсюду кляшчоў у Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_282308_big.jpg.webp?itok=inxfCWBA)
Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска абнавіла карту распаўсюду кляшчоў. Сёлета колькасць пацярпелых ад іх укусаў вырасла на 8% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Кожны трэці — дзіця. Санслужба выявіла шэсць небяспечных кропак у сталіцы. Найбольш кляшчоў на прылеглай тэрыторыі да Заслаўскага і Цнянскага вадасховішчаў, Сцяпянскага ляснога масіву.
![Абноўлена карта распаўсюду кляшчоў у Мінску](/sites/default/files/paragraphs/image/kartamnkl.jpg)
Фота: http://minsksanepid.by