9-гадовы хлопчык ў Гродне атрымаў траўму падчас выступу вайскоўцаў 9 траўня

9-гадовы хлопчык ў Гродне атрымаў траўму падчас выступу вайскоўцаў 9 траўня

Дзевяцігадовы хлопчык у Гродне атрымаў траўму рукі падчас святкавання Дня Перамогі каля Кургана Славы. Яго маці кажа, што гэта адбылося "падчас запуску дымавых шашак", піша TUT.by.

Гродзенка Настасся кажа, што яны глядзелі выступ вайскоўцаў. "Яны паказвалі, як умеюць страляць, запускалі нейкія дымавыя шашкі, былі чутныя "выбухі", — згадвае яна.

Каб сыну было лепш бачна, жанчына пусціла яго ў першы шэраг, бліжэй да агароджы, але за агароджу ён не заступаў.

"Мяне ад сына аддзяляла прыкладна тры шэрагі людзей. Я не выпускала з поля зроку яго куртку. У нейкі момант "выбухі" пачуліся бліжэй. Я заўважыла, што дарослыя сталі адводзіць з першых шэрагаў маленькіх дзяцей — яны заплакалі. Маё дзіця таксама стаў адыходзіць. Падышла бліжэй — паказвае руку і плача. Я павяла яго ў найбліжэйшую хуткую дапамогу, там рану апрацавалі і сказалі, што гэта апёк", — распавядае жанчына.

Анастасія кажа, што спрабавала знайсці каля Кургана Славы адказных за мерапрыемства, але нічога не атрымалася.

У траўмапункце Гродзенскай абласной дзіцячай клінікі зафіксавалі здарэнне і паведамілі ў міліцыю. 

Бацькі хлопчыка занепакоеныя, што дзеці маглі атрымаць значныя траўмы. Яны заяўляюць, што не маюць прэтэнзій, але хочуць адчуваць сябе ў бяспецы на такіх мерапрыемствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі