31 траўня ў Мінску на сумеснае пасяджэнне збіраюць дэпутатаў і сенатараў

31 траўня ў Мінску на сумеснае пасяджэнне збіраюць дэпутатаў і сенатараў

31 траўня ў Мінску на сумеснае пасяджэнне збіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савета Рэспублікі. Перад імі выступіць віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік. Гаворка пойдзе пра беларускі лес, а дакладней — пра эфектыўнае кіраванне дзяржавай лясной галіной.

Тыдзень таму Аляксандр Лукашэнка размаўляў з Дворнікам пра эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў беларускіх лясоў. "Мы ставімся да лесу агідна", — сказаў кіраўнік дзяржавы і запатрабаваў змяніць сітуацыю. Параіў звяртацца да нямецкага досведу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі