Вы тут

Лукашэнка распавёў, як зверху назірае за леснікамі

БЕЛТА

23 траўня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ў лясной галіне. Ён паразмаўляў на гэтую тэму з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Дворнікам і старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанідам Анфімавым. Яны праінфармавалі яго пра тое, як павышаецца эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў беларускіх лясоў.

"...Мы ставімся да лесу агідна, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. —Я бываю часта (не толькі пралятаю — я зверху таксама бачу, што адбываецца) у лесе і гляджу, як працуюць нашы леснікі".

У лясах мала парадку, лічыць кіраўнік дзяржавы. Ён абураны, што ў нашай краіне так бязладна ставяцца да дару прыроды. "А вы там напілавалі дзесьці лесу, нават ужо журналісты знайшлі, і не можаце яго перапрацаваць", — крытыкаваў Аляксандр Лукашэнка чыноўнікаў. Ён параіў вучыцца ў немцаў, у якіх у лясной галіне "няма адходаў". "Перапрацуйце і прадайце", — паставіў задачу беларускі кіраўнік.