24 красавіка Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламента
![24 красавіка Лукашэнка выступіць з пасланнем да народа і парламента](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/luka-2304.jpg.webp?itok=H2GNkeb7)
24 красавіка Аляксандр Лукашэнка агучыць штогадовае пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Выступ адбудзецца ў Авальнай зале Дома ўраду, пачынаючы з 10.30. Ён будзе транслявацца жывым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсію выступу пакажуць у вечаровым эфіры беларускіх тэлеканалаў.
Запрашэнне на гэты выступ традыцыйна атрымалі вышэйшыя службовыя асобы краіны, чальцы ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпкорпуса, сродкаў масавай інфармацыі.