2 студзеня ў Беларусі будзе да 5 цяпла, моцны вецер

У пятніцу, 2 студзеня, у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — пераважна дождж: уначы месцамі, а раніцай і ўдзень — амаль па ўсёй краіне. Месцамі — галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы на большай частцы тэрыторыі нашай краіны згусціцца туман.

Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень моцны з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, у дзённыя гадзіны будзе ад 0 да плюс 5 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь у пачатку наступнага тыдня. 5 студзеня тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля да мінус 6 градусаў.

Фота: bymedia.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі